Мо́хавічы (, ) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад Ліды.

Гісторыя

Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае вёску Мохавічы ў Белагрудскай парафіі як уласнасць князя Ігнацыя Масальскага, біскупа віленскагаpawet.net.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 10 жыхароў, 40 дзесяцін зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета, 22 жылыя пабудовы, 247 жыхароў.

З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй.

Насельніцтва 1996 год — 100 чал. (60 двароў) 1999 год — 76 чал. 2004 год — 65 чал. (45 двароў) 2009 год — 42 чал. 2019 год — 22 чал.

Славутасці Каталіцкая капліца (1930). Месца малітвы за ўдзельнікаў паўстання 1863—1864 гадоў. Мемарыял памяці паўстанцам Каліноўскага існаваў між вёскамі Малое Ольжава і Мохавічы за польскім часам, але пры саветах быў знішчаны. Лідскія патрыёты знайшлі публікацыі пра гэты помнік у тагачаснай прэсе і прыкладна на тым жа месцы ўсталявалі вялікі крыж, а таксама валун з надпісам «Невядомым паўстанцам». Дзесьці паблізу пахавана найменей 30 касінераў.

Вядомыя асобы Мар’ян Іванавіч Стралюк (1938—2000) — вучоны ў галіне энергетыкі.

Літаратура Памяць: Ліда. Лідскі раён: Гіст.-дак хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Рэдкал В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. ISBN 985-01-0522-4

Спасылкі

Катэгорыя:Тарноўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Лідскага раёна