«Жаніцьба Фігаро» (Le nozze di Figaro ossia la folle giornata) — опера-буф Вольфганга Амадэя Моцарта на італьянскай мове, напісаная на лібрэта Ларэнца да Понтэ па аднайменнай п’есе Бамаршэ.

Прэм’ера адбылася 1 мая 1786 года ў венскім Бургтэатры.

Гісторыя стварэння Да складання музыкі Моцарт прыступіў у снежні 1785 ў сваёй кватэры на Домгасэ ў Вене і скончыў яго праз пяць месяцаў. Прэм’ера адбылася ў Вене 1 мая 1786 года і прайшла з нязначным поспехам. Спачатку п’еса Бамаршэ была забароненая ў Вене, як твор, які высмейваў арыстакратыю і звязаны з французскай рэвалюцыяй.

Сапраўднае прызнанне опера набыла толькі пасля пастаноўкі ў Празе ў снежні таго ж года.

Прэм’ера Прэм’ера оперы адбылася ў бургтэатры Вены 1 мая 1786 года. Першымі двума выкананнямі дырыжыраваў сам Моцарт (седзячы за клавесінам), пазней — Іозеф Вайгль. Пасля першага выканання ў 1786 годзе было яшчэ 8 паўтораў і хоць гэта было нішто ў параўнанні з частатой выканання будучай «Чароўнай флейтай», прэм’ера ў агульным расцэньвалася як паспяховая.

Літаратура Gutman, Robert W. (2001). Mozart: A Cultural Biography. Houghton Mifflin Harcourt. ISBN 0-15-601171-9

Спасылкі Оперы «Жаніцьба Фігаро» — 230 гадоў Моцарт-Вена(en) Сюжэт оперы Жаніцьба Фігаро

Катэгорыя:Оперы Моцарта Катэгорыя:Оперы на італьянскай мове Катэгорыя:Оперы па літаратурных творах Катэгорыя:Оперы 1786 года