Раднікі́ (, , былая назва Дзякі) — вёска ў Беларусі, у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Геаграфія Знаходзіцца за 17 км у напрамку на захад ад Ваўкавыска, за 85 км ад Гродна, за 6 км ад чыгуначнага прыпыначнага пункта Мсцібава. Каля вёскі працякае рака Навумка.

Гісторыя Вядома з XVII стагоддзя. У 1796 годзе фальварак і вёска, складалі Дзякоўскае староства, належалі Антонію Ганеўскаму. У 1914 годзе 63 двары, 400 жыхароў. Да 26 верасня 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсавета«О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 .

Інфраструктура Ёсць крама, аддзяленне сувязі, фельчарка-акушэрскі пункт, клуб, бібліятэка, пачатковая школа на 30 месцаў.

Насельніцтва 1914 год — 63 двары, 400 жыхароў. 2001 год — 333 жыхары, 122 двары. На 01.01.2004 г. 125 двароў, 343 жыхары. На 01.01.2007 г. 290 жыхароў.

Памятныя мясціны Брацкая магіла савецкіх воінаў, помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Перайменаваныя населеныя пункты Беларусі