Рупе́йкі (, ) — аграгарадок у Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Ваўкавыскага сельсавета.
Назва Фіксавалася ваўкавыскае прозвішча Рупэйка.https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CSM1-8ZRW?i=697&cat=2323279 Ёсць літоўскія Rupeika, RupeikisLietuvių pavardžių žodynas. L-Ž. Vilnius, 1989. C. 642.. Антрапанімічны суфікс -eik- у балцка-літоўскіх прозвішчах адзін з найбольш папулярныхDaiva Sinkevičiūtė. Lietuvių dvikamienių asmenvardžių trumpiniai ir jų kilmės pavardės. Vilnius, 2006. С. 250.. Ёсць літоўскае Rupaitis, латышскае Rupshttps://pavardes.lki.lt/?pv=62fb104cedaee08b6a77372662a48e80
https://uzvardi.lv/surname/660334.
Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. У 1796 г. належала плябаніі Ваўкавыскага касцёла і Юрыю Грабоўскаму, генералу войскаў ВКЛ. У 1836 г. духоўная вёска, 29 двароў, 134 жыхары. У 1914 г. 57 двароў, 337 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 136 двароў, 353 жыхары.
Інфраструктура Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, Дом культуры, бібліятэка.
Вядомыя асобы Алесь Гібок-Гібкоўскі - пісьменнік, паэт, журналіст
Спасылкі
Катэгорыя:Ваўкавыскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна