Гне́знаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Гнезна.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мсцібаўскі сельсавет у складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мсцібава. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У 1966 годзе ў склад Шылавіцкага сельсавета перададзены вёскі Агароднікі, Алекшыцы, Леснікі, ШусцікіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).. 28 ліпеня 1967 года сельсавет перайменаваны ў Гнезнаўскі, цэнтр перанесены ў вёску ГнезнаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).. 16 сакавіка 1987 года скасаваны хутар МачуліскаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 26 верасня 2006 года ў склад сельсавета з Шылавіцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Агароднікі, Алекшыцы, Кукалкі, Леснікі, Раднікі, Талькаўцы, Шусцікі)Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района .

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы раёна. На аддаленні 10 км ад Ваўкавыска, 100 км ад Гродна, 10 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 60,3 % — палякі, 31,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 1,3 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года — 1230 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе