Ізабе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ізабелін.
Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ад раённага цэнтра на плошчы 8617 га. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Ізабелін — знаходзіцца на адлегласці ад Ваўкавыска на 10 км, ад Гродна на 100 км, ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі Ваўкавыск — 12 км.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 23 чэрвеня 1980 года ў склад Ваўкавыскага сельсавета перададзены вёскі Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані і хутар АзярыскаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 чэрвеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 20 (1646).. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Падароскага сельсавета перададзены вёскі Ельцаўшчына, Нізянкі, Нізяны і ПаўлаўшчынаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).. 29 мая 2018 года скасаваны хутар СегянеўшчынаРешение Волковысского районного Совета депутатов от 29 мая 2018 г. № 13 Об упразднении сельских населенных пунктов Волковысского района .
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 1679 чалавек, з іх 77,4 % — беларусы, 14,5 % — палякі, 4,5 % — рускія, 1,8 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1242 чалавекі.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе