Навасёлкі (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя У 1796 г. належала Канстанцыі Білевічовай, старасціне Дзякоўскай. У 1914 г. 28 двароў, 143 жыхары.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 61 двор, 67 жыхароў.

Памятныя мясціны Каменны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XV—XVIII стст.). За 1 км на паўднёвы захад ад вёскі, у лесе. Выявіў у 1980 г. М. У. Вераціла. У 1981 г. А. В. Квяткоўская расскапала 3 пахаванні.

Вядомыя асобы Міхась Вераціла (нар. 1937) — беларускі калекцыянер, краязнаўца, мастак, археолаг, паэт.

Спасылкі

Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна