Міне́ўшчына. Сустракаецца таксама варыянт Мі́неўшчына (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Гісторыя У 1836 г. прыватная вёска, 6 двароў, 25 жыхароў. У 1914 г. 14 двароў, 71 жыхар.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 15 двароў, 21 жыхар.
Памятныя мясціны Каменны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XV-XVII ст.). За 150 м на поўнач ад вёскі, плошча 0,25 га, каля 50 магіл. Выявіў у 1980 г. М.У.Вераціла, у 1981-1982 гг. А.В.Квяткоўская раскапала 26 магіл. Пахавальны інвентар: кераміка, жалезныя цвікі і наканечнік стралы, медныя кольцы. Матэрыялы раскопак захоўваюцца ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі.
Спасылкі
Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна