Ме́лаўцы. Сустракаецца таксама варыянт Мелаўцы́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Шылавіцкага сельсавета.
Назва Фіксаваліся свіслацкія прозвішчы Мэль, Мэлевіч, гервяцкае Мелэйшаhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9M-PSKN-W?i=832&cat=742095 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3QS7-898N-CSJV?i=755&cat=2323279 https://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9S-N29B?i=388&lang=pl. Ёсць літоўскія Melys, Melionishttps://pavardes.lki.lt/?pv=40764dad6de7e80ebb13d6eae3df009c, латышскія Mels, Mēlshttps://uzvardi.lv/surname/623832 https://uzvardi.lv/surname/674310. Аснова Mel- выкарыстоўвалася ў старажытных балцка-літоўскіх двухасноўных імёнахZ. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 114..
Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала ордэну брыгітак з Гродна, пражывала 75 сялян. У 1836 г. духоўная вёска, 24 двары, 107 жыхароў. У 1914 г. 50 двароў, 254 жыхары.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 8 двароў, 14 жыхароў. На студзень 2012 г. 7 жыхароў.
Спасылкі
Катэгорыя:Шылавіцкі сельсавет (Ваўкавыскі раён) Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна