Рэ́плеўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Рэпля.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Бурнеўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с., 2 снежня 1961 года — частка скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета (вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы, Міслюкі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).. 28 ліпеня 1967 года ў склад сельсавета з Воўпаўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Грыбаўцы, Марцьянаўцы, Навасады і Сугакі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 ліпеня 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 24 (1182).. 29 верасня 1972 года вёскі Агароднікі, Альхова, Бойдаты, Дуляўцы, Мількаўцы і Міслюкі перададзены ў склад Роскага пассаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 31 (1369).. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Вярэйкаўскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 октября 2013 г. № 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области .

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1053 чалавекіКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 52,9 % — палякі, 44,7 % — беларусы, 1,5 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходізілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Рэпля, вёскі Бурнева, Ганасаўцы, Грыбаўцы, Духаўляны, Марцянаўцы, Мештуны, Навасады, Навасёлкі, Навікі, Пачуйкі, Петрашэўцы, Сугакі.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе