Маісе́евічы. Сустракаецца таксама варыянт Майсе́евічы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.

Гісторыя У 1663 г. згадваецца ў складзе Ваўкавыскага павету ВКЛLVIA, f. SA, b. 2. У 1796 г. фальварак і вёска, належалі Аятру Харашэўскаму. У 1836 г. прыватная вёска, 23 двары, 178 жыхароў. Жыхар вёскі С. Ф. Струг 22 кастрычніка 1939 г. адкрыў Нацыянальны сход Заходняй Беларусі. У 1940—1974 гг. цэнтр Маісеевіцкага сельсаветаРашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 снежня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. Да 2013 г. вёска ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области .

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 36 двароў, 73 жыхары.

Інфраструктура Ёсць крама, комплексны прыёмны пункт, аддзяленне сувязі, ФАП, сярэдняя школа-сад.

Памятныя мясціны Захаваліся рэшткі маёнтка XIX ст.

Спасылкі

Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна