Ло́зы. Сустракаецца таксама варыянт Лазы́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з XVIII ст. У 1737 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, 56 валок. У 1796 годзе ў складзе Воўпаўскага староства, належала графу Плятэру. У 1836 годзе дзяржаўная вёска.
Насельніцтва 42 двары, 366 жыхароў (1836) 1777 двароў, 377 жыхароў (01.01.2004)
Інфраструктура Крама ФАП Клуб-бібліятэка
Памятныя мясціны Курган, ранняе Сярэднявечча (Х-XII ст.) Мясцовая назва гарадок. За 1,8 км на паўночны захад ад вёскі, сярод поля. Дыяметр насыпу каля асновы 21 м, вышыня 3,0 — 3,5 м. Адкрыў у канцы XIX ст. Ф.В.Пакроўскі, абследаваў у 1973 г. Я.Г.Звяруга. Курганны могільнік, эпоха Сярэднявечча (XІV-XVII ст.). За 0,7 км на поўнач ад усходняй ускраіны вёскі, памеры 60х40 м (каля 50 магіл). Выявіў і абследаваў у 1984 г. Я.Г.Звяруга.
Спасылкі
Вёска Лозы на Wikimapia
Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна