Леснікі́. Сустракаецца таксама варыянт Леснякі́ (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.

Гісторыя У 1836 г. духоўная вёска, 18 двароў, 142 жыхары.

Да 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мсцібаўскага сельсаветаРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 жніўня, 3 і 20 снежня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159)., да 2006 года — у склад Шылавіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 сентября 2006 г. № 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района.

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 50 двароў, 105 жыхароў. На 01.01.2007 г. 91 жыхар.

Інфраструктура Ёсць крама.

Спасылкі

Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна