Ку́калкі (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Гнезнаўскага сельсавета.
Да 2006 года вёска ўваходзіла ў склад Шылавіцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26.09.2006 N 196 О решении вопросов административно-территориального устройства Волковысского района.
Назва На думку В. Жучкевіча, у аснове назваў вёсак Куклі, Куклічы, Кукалеўка, Кукляны ляжыць назва расліны кукольВ. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 188..
На думку М. Бірылы, прозвішчы Кукаль, Кукалеў, Кукалеўскі паходзяць ад слова куколь — рэлігійнае верхняе адзеннеМ. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўный лексікі. Мінск, 1969. С. 227-228..
Было старое прозвішча Кукаловіч з-пад Ашмянаўhttps://www.familysearch.org/ark:/61903/3:1:3Q9M-CS9Q-T9C5-D?i=716&cat=1465141.
Ёсць літоўскія Kukalis, KūkalisLietuvių pavardžių žodynas. А-К. Vilnius, 1985. C. 1107., латышскае Kukalshttps://uzvardi.lv/surname/810113.
Гісторыя Вядома з пачатку XVII ст. у складзе маёнтка Шылавічы. У 1796 г. належала ордэну брыгітак з Гродна. У 1836 г. духоўная вёска, 43 двары, 391 жыхар. У 1914 г. 102 двары, 629 жыхароў.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 72 двары, 144 жыхары. На 01.01.2007 г. 126 жыхароў.
Інфраструктура Ёсць крама.
Спасылкі
Катэгорыя:Гнезнаўскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна