Крывано́саўцы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Роскага сельсавета.

Гісторыя У 1796 г. належала Якіму Калантаю, ваўкавыскаму земскаму суддзі. У 1836 г. прыватная вёска, 16 двароў, 51 жыхар. У 1914 г. 23 двары, 142 жыхары.

2 снежня 1961 года перададзена са скасаванага Дзятлавіцкага сельсавета ў склад Воўпаўскага сельсаветаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961)..

Насельніцтва На 01.01.2004 г. 51 двор, 111 жыхароў.

Інфраструктура Ёсць крама. Дом культуры.

Памятныя мясціны Помнік землякам каля Дома культуры. На ўшанаванне памяці 29 землякоў, загінуўшых у Вялікую Айчынную вайну, у 1967 г. усталяваны помнік — скульптура воіна і стэла.

Спасылкі

Катэгорыя:Роскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна