Ка́рпаўцы (, ) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Гісторыя Вядома з XVIII ст. У 1914 г. 25 двароў, 136 жыхароў. З красавіка 1942 г. па ліпень 1944 г. дзейнічалі камсамольская і піянерская падпольныя арганізацыі.
Насельніцтва На 01.01.2004 г. 47 двароў, 45 жыхароў.
Памятныя мясціны
Каля вёскі крэменездабыўныя шахты і крэменеапрацоўчыя майстэрні позняга неаліту (III-е тыс. да н.э.) і бронзавага веку, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі. Помнік карпаўскім падпольшчыкам у цэнтры вёскі. На ўшанаванне памяці ўдзельнікаў падпольнай камсамольскай арганізацыі і падпольнай піянерскай арганізацыі, што дзейнічалі ў Вялікую Айчынную вайну ў вёсцы Карпаўцы, у 1964 г. пастаўлены помнік.
Спасылкі
Катэгорыя:Краснасельскі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Ваўкавыскага раёна