Таі́на (саманазва Taino) —- аравакская мова, родная мова таіна.
Да прыходу еўрапейцаў у Новы Свет мова таіна была найбольш распаўсюджанай на Вялікіх Антыльскіх астравах і паўночнай частцы Малых Антыльскіх астравоў. Падзялялася на некалькі дыялектаў. Да аднаго з іх адносяць мову індзейцаў-лукая з Багамскіх астравоў. Звычайна носьбіты аднаго дыялекту добра разумелі носьбітаў іншага. Пісьмовасці не мела.
З таіна праз іспанскую мову ў іншыя трапілі многія словы, якімі мы карыстаемся ў нашы дні, у тым ліку гамак, батат, мангры, ураган, барбекю, саванна, канібал, маіс, папайя, ігуана, кайман, а таксама назвы Гаіці, Куба, Ямайка, Багамы і г. д.
У наш час таіна фактычна з'яўляецца мёртвай мовай, хаця яе імкнуцца адрадзіць у Пуэрта-Рыка.
Спасылкі alfredcarrada.org Taíno Dictionary
Катэгорыя:Мёртвыя мовы Катэгорыя:Аравакскія мовы