Ілжэдзмітрый I — афіцыйна называў сябе царэвіч (затым цар) Дзмітрый Іаанавіч, першы самаабвешчаны імператар Расіі, у зносінах з замежнымі дзяржавамі — Імператар Дзмітрый () (пам. ) — цар Расіі з 1 чэрвеня 1605 г. па 17 (27) мая 1606) — першы з трох самазванцаў, якія называлі сябе сынамі Івана Грознага і прэтэндавалі на расійскі сталец (гл. таксама Ілжэдзмітрый II і Ілжэдзмітрый III). Прыйшоў да ўлады ў Маскве дзякуючы падтрымцы Жыгімонта Вазы, Канстанціна Васіля Астрожскага, Льва Сапегі, Чартарыйскіх, Мнішкаў і маскоўскіх баяр — ворагаў Гадуновых і Шуйскіх. Забіты пад час «народнага» паўстання ў Маскве, справакаванага баярскімі групоўкамі, чуткамі і незадаволенасцю насельніцтва паводзінамі яго «каталіцкага» атачэння. Труп быў выстралены «ў бок Літвы адкуль прыйшоў».

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Памерлі 17 мая Катэгорыя:Памерлі ў 1606 годзе Катэгорыя:Памерлі ў Маскве Катэгорыя:Цары і вялікія князі ўсяе Русі Катэгорыя:Самазванцы Смутнага часу Катэгорыя:Зрынутыя манархі Катэгорыя:Забітыя манархі