Translations — гэта трохактавая п'еса ірландскага драматурга Браяна Фрыла, напісаная ў 1980 годзе. Яна апісвае падзеі ў выдуманым паселішчы у ірландскім графстве у 19 стагоддзі. Фрыл казаў, што Translations з'яўляецца «п'есай пра мову і толькі пра мову», але яна падымае шырокае кола пытанняў, прасціраецца ад мовы і камунікацыі ў ірландскай гісторыі да культурнага імперыялізму наогул. Фрыл моцна рэагуе на палітычныя і пытанні мовы ў сучаснай Паўночнай Ірландыі. Ён сказаў, што яго п'есы «павінны былі быць напісаныя на ірландскай», але, нягледзячы на гэта, ён стварыў славеснае дзеянне на англійскай мове, што ажыўляе п'есу і дапамагае сфакусіравацца на палітычных пытаннях .

Бэйлі Бег ( — маленькі горад) з'яўляецца выдуманай вёскі, створанай Фрылам, як месца дзеяння некалькіх яго п'ес , але ў Ірландыі існуе некалькі рэальных вёсак з падобнай назвай.

Пастаноўкі і публікацыі

Translations была ўпершыню прадстаўлена ў Гільдхоле () у Дэры, Паўночная Ірландыя 23 верасня 1980 года. Пастаноўкай займалася кампанія , заснаваная Фрылам і . У спектаклі прымалі ўдзел наступныя акцёры:Friel, Brian (1981). Translations. London: Faber and Faber.

(Манус) Энн Хэсан (Сара) Джэк Рой Хэнлан (Джымі Джэк) Нуала Хэйес (Мейрэ) Ліам Нісан (Доўлці) Брэнда Скэлан (Брыджыт) (Х’ю) Стывен Ры (Оўэн) Дэвід Хіп (Капітан Лэнсі) (Лейтэнант Ёланд)

П’еса была пастаўлена ў Нью-Ёрку ў 1981 . Праз кароткі час адбылася пастаноўка на Брадвеі з ў галоўнай ролі. У 2006—2007, Манхэтэнскі тэатральны клуб вярнуў пастаноўку на сцэну ў Прынстане, Нью-Джэрсі і ў ў Нью-ЁркуGluck, Victor. «Translations» Review at Theaterscene.net, 29 студзеня 2007..

П’еса была апублікавана ў 1981 брытанскім выдавецтвам , якое перавыдае яе і зараз. Правы на выдавецтва і пастаноўку п’есы ў ЗША належаць . У Брытаніі п’еса таксама карыстаецца папулярнасцю.

П’еса была перакладзеная на валійскую . Валійская версія наведала шэраг месцаў ва Уэльсе і была ўпершыню апублікавана выдавецкай кампаніяй , пад валійскай назвай Torri Gair у 1982 годзе. Пераклад таксама быў адаптаваны для радыё.

Беларускі пераклад 250px|thumb|Сцэна спектаклю На беларускай мове п’еса пастаўлена Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы ў перакладзе М. Паўловіча (рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін, мастак-сцэнограф Пётр Окунеў, мастак па касцюмах Вольга Шаішмелашвілі, кампазітар Андрэй Зубрыч, балетмайстар Алена Козіч, навуковы кансультант Алесь Жлутка). Прэм’ера адбылася 23 снежня 2009 года.

Беларуская версія мае толькі дзве дзеі.

Ролі выконваюць:

Манус — Аляксандр Казела, Сяргей Рудэня Сара — Святлана Анікей, Ганна Хітрык Джымі Джэк — Віктар Манаеў Мейрэ — Валянціна Гарцуева, Святлана Зелянкоўская Доўлці — Дзмітрый Есяневіч, Міхаіл Зуй Брыджыт — Марына Гардзіёнак, Кацярына Яворская Х’ю — Сяргей Краўчанка, Аляксандр Падабед Оўэн — Сяргей Чуб, Андрэй Дробыш Капітан Лэнсі — Андрэй Кавальчук, Арцём Бародзіч Лейтэнант Ёланд — Аляксанд Малчанаў, Раман Падаляка

Катэгорыя:П’есы Катэгорыя:Ірландская мова Катэгорыя:Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы