Антоніа да Сангала Малодшы (; , — , Тэрні; народжаны Антоніа Кардзіні ()) — фларэнційскі архітэктар эпохі Высокага Адраджэння. Пляменнік і вучань Джуліяна да Сангала і Антоніа да Сангала Старэйшага.
Працаваў у Рыме пад кіраўніцтвам Брамантэ і Перуцы. Яго тварэннем з’яўляецца палацца Фарнезэ ў Рыме (будаўніцтва распачата ў 1513 годзе, скончана Мікеланджэла). Сангала прыняў эстафету галоўнага архітэктара сабора Св. Пятра ў 1539 годзе і пашырыў першапачатковы план Брамантэ, але даводзіць будаўніцтва да лагічнага завяршэння прыйшлося яго пераемніку Мікеланджэла.
З 1503 года працаваў у майстэрні Брамантэ ў Рыме. Пабудаваў шматлікія ўмацаванні (у Парме, з 1525, і інш.). Стаўшы пасля смерці Рафаэля (1520) галоўным архітэктарам сабора Св. Пятра ў Рыме, прапанаваў план у выглядзе лацінскага крыжа (які заменены Мікеланджэла на роўнаканцовы). Сталым пабудовам Антоніа да Сангала Малодшага: палацца Фарнезэ (1513—34, будаўніцтва скончана Мікеланджэла і Джакама дэла Порта), банк Санта-Спірыта (1523—24), палацца Сакеці (1543), усё ў Рыме, — уласцівыя адмова ад папавярховага дзялення фасадаў і апярэдзіўшая ранняе барока масіўная цэласнасць аб’ёмаў.
Будынкі і збудаванні Палацца Бальдасіні ў Рыме. Цэрквы Санта-Марыя-дзі-Ларэта і Сан-Джавані-дэі-Фіярэнціні ў Рыме. Віла Мадама ў Рыме (распачата ў 1518 г.). Сабор Святога Пятра ў Рыме (галоўны архітэктар з 1539 г.). Палацца Фарнезэ ў Рыме (1534—46 гг.), праект для кардынала Алесандра Фарнезэ.
Літаратура Большой энциклопедический словарь. Искусство. Ответственный редактор Е. Хачанян. : «Внешсигма», 2001.
Спасылкі
Катэгорыя:Архітэктары Італіі Катэгорыя:Памерлі ў 1546 годзе Катэгорыя:Мастацкія дынастыі