Снежань — апошні, дванаццаты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня. Галоўныя святы ў снежні: Першая Каляда і Новы год.
Назва месяца ў многіх еўрапейскіх мовах паходзіць ад лацінскай December — дзясяты месяц.
Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — прасинецьСкарына Ф. Творы:…, у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як просинецъАндрей Рымша. [Хронология]…. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канчатковую форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзеныя прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: у 1907 — грудзень, у 1908 — грудзень (дзекабр), у 1909 — снежань (дзекабр), у 1910—1912 — снежань; пазней — снежань («ад снегу»).Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Літаратура Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru С. 138, 139.
Спасылкі
Катэгорыя:Месяцы