Індый () In — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы, атамны нумар 49. атамная мама 114,82. У прыродзе 2 ізатопы: 113In (4,3 %) і слаба радыеактыўны (b-выпрамяняльнік, перыяд паўраспаду 4,41 гадоў) 115In (95,7 %). Рассеяны элемент, у зямной кары 10−5 % па масе. Адкрыты ў 1863 годзе нямецкімі вучонымі Фердынандам Райхам і Тэадорам Рыхтэрам пры спектраскапічным даследаванні цынкавай падманкі, названы па сіняй (колеру індыга) лініі спектра.
Серабрыста-белы мяккі метал tпл 156,78 °C, tкіп 2024 °C, шчыльнасць 7310 кг/м³ Устойлівы ў паветры, не ўзаемадзейнічае з азотам, вадародам, вугляродам. Пры тэмпературы вышэй за 800 °C гарыць з утварэннем сэсквіаксіду In2O3 (светла-жоўтае крышталічнае рэчыва, tпл 1910 °C). Узаемадзейнічае з мінеральными і арганічнымі кіслотамі, пры награванні — з хлорам, бромам, ёдам. Пры сплаўленні з халькагенамі (сера, селен, тэлур) утварае халькагеніды (паўправадніковыя матэрыялы). Атрымліваюць з адходаў і паўпрадуктаў свінцова-цынкавай і алавянай вытворчасці. Выкарыстоўваюць у вытворчасці легкаплаўкіх сплаваў, паўправадніковых матэрыялаў, як матэрыял для герметызацыі ў вакуумных прыладах і касмічных апаратах. Таксічны, пыл індыю і яго злучэнняў выклікае пашкоджанне лёгкіх, шкодна ўплывае на печань і селязёнку. Літаратура
Катэгорыя:Хімічныя элементы Катэгорыя:Металы