Рыгор Фёдаравіч Мядзведзеў (нар. г., вёска Харошаўка, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акадэмік Міжнароднай акадэміі аграрнай адукацыі. Доктар ветэрынарных навук (1989), прафесар (1991).

Біяграфія У 1951 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1954 годзе — сярэднюю школу ў вёсцы Агародня КузьмініцкаяМедведев Григорий Фёдорович // Сайт БДСГА. Паступіў на ветэрынарны факультэт Смаленскага зоаветэрынарнага інстытута, пасля закрыцця якога быў пераведзены ў Віцебскі ветэрынарны інстытут. Інстытут скончыў у 1959 годзе. Працаваў ветэрынарным урачом раённай ветэрынарнай лячэбніцы Даманавіцкага раёна. У 1960 годзе, пасля скасавання Даманавіцкага раёна, быў пераведзены ў саўгас «Рагачоўскі» на пасаду галоўнага ветэрынарнага ўрача. Скончыў аспірантуру пры кафедры акушэрства і штучнага асемянення Віцебскага ветэрынарнага інстытута пад кіраўніцтвам Я. Р. Губарэвіча. З 1964 года Р. Ф. Мядзведзеў у Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі (старшы выкладчык, дацэнт, у 1987—1988 гадах загадчык кафедры). У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю пры Львоўскім зоаветэрынарным інстытуце. У 1990 годзе быў абраны на пасаду прафесара кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі БДСГА. У 2003 годзе пераведзены на пасаду загадчыка кафедры фізіялогіі, біятэхналогіі і ветэрынарыі (з 2011 года кафедра біятэхналогіі і ветэрынарнай медыцыны).

Прызнаны «Чалавекам года 2000» Магілёўшчыны.

9 жніўня 2023 года прысвоена ганарове званне заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі БеларусьДзяржаўных узнагарод удастоены 46 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці.

Навуковая дзейнасць

Аўтар звыш 150 навуковых прац па ветэрынарных прэпаратах і спосабах лячэння акушэрскіх і гінекалагічных захворванняў, патагенетыцы і эндакрыналогіі ўзнаўлення жывёл, біятэхналагічных метадах штучнага асемянення і трансплантацыі эмбрыёнаў, арганізацыі ветэрынарнага кантролю ўзнаўлення буйной рагатай жывёлы.

Асноўныя публікацыі Послеродовые изменения в половых органов коров // Ветеринария. — 1981. — № 1. Бесплодие самок сельскохозяйственных животных: Учебное пособие. — Горки,1988. Акушерство, гинекология и биотехника размножения животных. — Мн.,1997.

Літаратура

Гавриленко Н. И., Долина Д. С., Турчанов С. О. Всю жизнь на пьедестал науки (к 80-летию со дня рождения Г. Ф. Медведева) // «Вестник Белорусской государственной сельскохозяйственной академии», 2018.

Спасылкі

Медведев Григорий Фёдорович // Сайт БДСГА

Катэгорыя:Ветэрынары СССР Катэгорыя:Ветэрынары Беларусі Катэгорыя:Эндакрынолагі СССР Катэгорыя:Эндакрынолагі Беларусі