Валянціна Ягораўна Расянкова (нар. , вёска Юраўка, Дрыбінскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі сельскагаспадарчых культур. Доктар сельскагаспадарчых навук (1984). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР (1987).
Біяграфія Скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў 1959 годзе. У 1962—1992 гадах працавала ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і кармоў (у 1971—1975 загадчык аддзела).
Навуковая дзейнасць Пісала навуковыя працы па селекцыі яравой пшаніцы і трыцікале. Аўтар і сааўтар раянаваных сартоў яравой пшаніцы: Беларуская 12, Беларуская 80; азімага трыцікале: Дар Беларусі, Мара, Міхась; яравога трыцікале Інеса.
Навуковыя працы Изучение и селекционное использование короткостебельных сортов яровой пшеницы // Проблемы экспериментальной генетики. — Мн., 1972. Проявление гетерозиса у гибридов яровой пшеницы в условиях БССР // Генетические и цитолоические исследования ядерной и цитоплазматической наседственности. — Мн., 1973.
Літаратура
Гордость и слава Дрибинского района. / Автор и стоставитель Лившиц В. М. — Горки, 2017. — С. 31—32. — 48 с. ил.
Катэгорыя:Селекцыянеры СССР Катэгорыя:Селекцыянеры Беларусі