Жэшаўскі замак () — замак у польскім горадзе Жэшаве, адна з галоўных яго славутасцей, які быў пабудаваны ў 1902—1906 гадах на месцы старажытнага замка Любамірскіх.

Ужо ў XVI стагоддзі на месцы сучаснага замка існавала абарончае збудаванне, а ў канцы XVI стагоддзя ўяўляла сабой ўмацаваную сядзібу Мікалая Спытэк Лігежа. З 1637 замак пераходзіць да сям'і Любамірскіх.

Асноўнае будаўніцтва замку ажыццяўлялася пад кіраўніцтвам Тыльмана ван Гамерэна і Карла Генрыха Відэмана. У 1820 комплекс быў перабудаваны аўстрыйскімі ўладамі і адаптаваны для судовых мэтаў. Напачатку XX стагоддзя стары замак быў разбураны, бо яго канструкцыі былі ў нядбайным стане. Пасярод замкавых сцен знаходзіцца Летні палац Любамірскіх.

Літаратура Czapczyńska D. i Janczykowski J., Zamek w Rzeszowie w: Dzieje Rzeszowa, Tom I, Rzeszów 1994 Malczewski J. Zamek w Rzeszowie, jego otoczenie i właściciele, Wyd. Libri Ressovienses, Rzeszów 1995

Катэгорыя:Замкі Польшчы Катэгорыя:Жэшаў Катэгорыя:Любамірскія Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Тыльмана ван Гамерэна