Тыльман з Гамэрэн, таксама Тыльман Гамерскі, Тыльман ван Гамэрэн і Тыльман дэ Гамерэн (, ; 1632, Утрэхт — 1706, Варшава) — галандскі архітэктар, які працаваў у Польшчы.
Стаў польскім шляхціцам па ўказу Сойма ў 1685-м годзе пад прозвішчам Тыльман Гамерскі. Выкарыстоўваў шмат іншых версій прозвішча.
Быў архітэктарам караля Міхаіла Карыбута Вішнявецкага, будаваў Уяздоўскі замак. Працаваў і для польскіх магнатаў; у тым ліку спраектаваў касцёлы ў Варшаве, Кракаве, Гданьску, палацы: Асалінскіх, Глінскіх, , , у Варшаве, Любамірскіх у Варшаве, Любартаве, і Жэшаве, Браніцкіх у Беластоку, у Любліне, надмагільны помнік Сафіі з Любамірскіх Апалінскай у Канскаволі.
Галерэя
Літаратура M. Karpowicz Barok w Polsce, Warszawa 1988. Stanisław Mossakowski Tylman z Gameren, architekt polskiego baroku, Wrocław 1973. Tylman z Gameren — architekt Warszawy, Holender z pochodzenia, Polak z wyboru / aut. esejów Konrad Ottenheym [et al.]; katalog rysunków Tylmana z Gameren Marta Topińska. (katalog wystawy). Warszawa: Zamek Królewski, 2003, s. 227. ISBN 8370221327.
Катэгорыя:Архітэктары Нідэрландаў Катэгорыя:Архітэктары Польшчы Катэгорыя:Польская арыстакратыя Катэгорыя:Кавалеры ордэна Залатой шпоры