Фёдар Сцяфанавіч Кісялёў (нар. , в. Іванава Слабада, Клімавіцкі раён — Спачуванні Беларускага Саюза мастакоў , Магілёў) — беларускі графік.
Біяграфія Скончыў Віцебскі педагагічны інстытут (мастацка – графічны факультэт) у 1971. Вучыўся ў Ф. Гумена і А. Някрасава.
Выкладаў У Магілёўскім каледжы мастацтваў (1988—2016). Удзельнік мастацкіх выставак з 1969.
Сябра Саюза мастакоў БССР з 1978.
Персанальная выстаўка твораў Фёдара Кісялёва адбылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь з 16 жніўня па 22 верасня 2019.
Творчасць Працаваў у станковай графіцы пераважна ў тэхніцы акварэлі ў жанры пейзажа і нацюрморта.
Сярод твораў «Азёрная балада» (2015), «Рытмы Лаўсанбуда» (1978), «Поры года» (1980), работы «Браслаўшчына», «Вартавыя неба» (1973), «Начная змена» (1974), «Проня. Берагі памятаюць», «Мантажнікі» (1975), «Новая лодка», «У краі азёрным», «Бэз» (1976), «Хлеб, мёд», «Зямля рэчыцкая» (1979), «Ляўкі. Дарога да паэта» (1982) і іншыя.
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, Міністэрстве культуры Расіі, Ульянаўскім мастацкім музеі, Магілёўскім абласным мастацкім музеі, іншых музеях горада Магілёва і вобласці, Дзяржаўных установах Польшчы, Францыі, Германіі і ў прыватных зборах многіх краін свету.
Прызнанне Медаль Францыска Скарыны (2017). Дыпламант Міжнароднага пленэра 1998 года
Літаратура Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // С. 295 Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т.3 . Карчма — Найгрыш. — Мн.: БелСэ, 1986. — С. 60 Кісялёў Фёдар Сцяфанавіч // БД "Беларусь у падзеях i асобах"
Спасылкі Акварэльная элегія // «Культура» № 2 (299) 01.02.2008 - 29.02.2008 Палітра школы акварэлі // «Культура» № 7 (1030) 18.02.2012 - 25.02.2012
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Клімавіцкім раёне Катэгорыя:Графікі Беларусі Катэгорыя:Члены Беларускага саюза мастакоў Катэгорыя:Мастакі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава