Мікалай Мікалаевіч Семяненка (нар., вёска Ходараў, Слаўгарадскі раён) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства і аграхіміі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1992), прафесар (2000).

Біяграфія У 1968 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. З 1970 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 1993 года вучоны сакратар Акадэміі аграрных навук Беларусі, з 2001 года ў Беларускім НДІ меліярацыі і лугаводства.

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы па тэарэтычных асновах і метадах кіравання рэжымам мінеральнага жыўлення сельскагаспадарчых культур з выкарыстаннем ізатопаў, праблемах зберажэння энергарэсурсаў, земляробчай экалогіі, павышэння якасці сельскагаспадарчай прадукцыі.

Сярод апублікаваных прац: Азаот в земледелии. — Мн., 1997. (разам з М. У. Неўмяржыцкім) Нормативы возмещения выноса элементов питания для расчета доз минеральных удобрений под сельскохозяйственные культуры (у сааўтарстве) — Мн.: Институт почвоведения и агрохимии, 2017. — ISBN 978-985-6972-90-7 Применение удобрений под сельскохозяйственные культуры в севооборотах и сохранение плодородия почв: (рекомендации) / РУП «Институт почвоведения и агрохимии». (у сааўтарстве) — Мн.: Институт системных исследований в АПК НАН Беларуси, 2017. — ISBN 978-985-7149-01-8

Літаратура

Спасылкі

Николай СЕМЕНЕНКО: «Избытком удобрений не восполнить недостаток знаний…» // Агрономия № 17 (Сентябрь) 2013

Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАНБ Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута меліярацыі Катэгорыя:Аграхімікі СССР Катэгорыя:Аграхімікі Беларусі Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР