Яўген Піліпавіч Барысенка (нар. , в. Хацкавічы, ) — беларускі вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі і жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук (1993).

Біяграфія Скончыў БСГА (1957). З 1967 года — у Беларускім навукова-даследчым інстытуце земляробства і кармоў. Аўтар навуковых прац па тэхналогіях прыгатавання кармоў з выкарастаннем высокабялковых кармавых культур і сіласавання кармоў з зернефуражных культур у сумесі з бабовымі. Пад яго кіраўніцтвам распрацавана сістэма інтэнсіўнага вядзення лугапашавай гаспадаркі.

Літаратура Барысенка Яўген Піліпавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2. — Мн., 1996.- С. 334.

Катэгорыя:Дактары сельскагаспадарчых навук Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі