Сэфі Ата (, нар. ) — нігерыйская пісьменніца і драматург.
Біяграфія Нарадзілася ў Лагасе, сталіцы Нігерыі. Адукацыю атрымала ў Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах Амерыкі. Удзельнічала ў творчай праграме для пісьменнікаў у Лос-Анджэлесе.
Апавяданні Сэфі Аты ўпершыню былі надрукаваныя ў такіх часопісах, як Los Angeles Review і Mississipi Review, і атрымалі некалькі ўзнагародаў. Радыё-п’есы Сэфі Аты трансляваліся па BBC. Яе раман «Усё будзе добра» () атрымаў прэмію ў галіне афрыканскай літаратуры. Раман «Беззаконне» () апублікаваны ў Вялікабрытаніі і Амерыцы пад назвай «Навіны з дому» ().
Пісьменніца жыве ў Місісіпі з мужам і дачкой.
Узнагароды Сэфі Ата з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх прэмій, у тым ліку: 2009 — Noma Award for Publishing in Africa 2006 — Прэмія па афрыканскай літаратуры імя Воле Шайінка 2006 — Caine Prize for African Literature (shortlist) 2005 — PEN International David TK Wong Prize (1-е месца) 2004 — BBC African Performance (2-е месца) 2003 — Glimmer Train's Very Short Fiction Award (фіналістка) 2003 — Red Hen Press Short Story Award (1-е месца) 2002 — Zoetrope Short Fiction Contest (3-е месца) 2002 — BBC African Performance (2-е месца) 2002 — Macmillan Writers Prize For Africa (shortlist)
Спасылкі Апавяданне "Цудатворца" Сэфі Ата ў перакладзе на беларускую мову Афіцыйная старонка Сэфі Ата The Miracle Worker - a Short Story Сэфі Ата чытае ўрывак з апавядання «Everything Good Will Come» (відэа)
Катэгорыя:Пісьменнікі Нігерыі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі