Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Жыгуноў (нар. года, вёска Троіца, Шклоўскі раён) — беларускі паэт.
Біяграфія Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Закончыў Нова-Брашчынскую СШ (1970), працаваў загадчыкам клуба ў вёсцы Баркі. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976) — настаўнік беларускай і рускай мовы і літаратуры Чарневіцкай СШ Глыбоцкага раёна. З 1980 года — карэспандэнт-арганізітар Глыбоцкага раённага радыё, з 1988 — загадчык аддзела радыёінфармацыі раённай газеты «Шлях перамогі». З 1989 года працуе ў рэдакцыі раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» (новая назва газеты). Жыве ў Глыбокім.
Творчасць Аўтар зборнікаў вершаў «Матчына вышыванка» (1984), «Мая Тройца» (1993).
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Паэты Беларусі