Вольга Іванаўна Касцюкова (н. , Мінск) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1991, Канструктыўныя метады развязання спецыяльных класаў задач аптымальнага кіравання).
Біяграфія Скончыла БДУ (1976). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па канструктыўнай тэорыі аптымальнага кіравання, матэматычным праграмаванні. Распрацавала канструктыўныя алгарытмы развязання спецыяльных класаў канцамерных і бясконцамерных экстрэмальных задач і на іх аснове прапанавала метад рэалізацыі аптымальных кіраванняў тыпу адваротнай сувязі.
Бібліяграфія
Конструктивные методы оптимизации. Сетевые задачи. Ч. III. Мн., 1986 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай); Конструктивные методы оптимизации. Выпуклые задачи. Ч. IV. Мн., 1987 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай, В.Ракецкім); Конструктивные методы оптимизации. Нелинейные задачи. Ч. V. Мн., 1998 (разам з Р.Габасавым, Ф.Кірылавай, А.Пакатаевым).
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук