Уладзімір Іванавіч Крылоў (, вёска Красны Яр, Самарская вобласць, Расія — ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1951), прафесар (1951), акадэмік АН БССР (1956).

Біяграфія Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт (1928), дзе ў 1929—1956 гадах працаваў выкладчыкам, загадчыкам кафедры. У 1956 годзе быў абраны акадэмікам АН БССР па Аддзяленні фізіка-матэматычных і тэхнічных навук. З 1957 года — у БССР, становіцца загадчыкам лабараторыі Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР, а ў 1959 годзе М. П. Яругін і У. І. Крылоў на базе матэматычных лабараторый Інстытута фізікі і матэматыкі АН БССР арганізуюць Інстытут матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР (з 1965 года — Інстытут матэматыкі), дзе У. І. Крылоў да 1987 года загадвае лабараторыяй і адначасова да 1974 года з’яўляецца намеснікам дырэктара па навуковай рабоце. Адначасова ў 1957—1975 гадах — загадчык кафедры БДУ. З 1987 года — саветнік пры дырэкцыі Інстытута матэматыкі.

Навуковая дзейнасць Адзін з заснавальнікаў правядзення шырокіх даследаванняў па вылічальнай матэматыцы ў СССР. Распрацаваў новыя метады лікавага інтэгравання і інтэгральных пераўтварэнняў. Ініцыятар стварэння ў беларускіх ВНУ кафедр вылічальнай матэматыкі, тым самым быў фактычна створаны новы кірунак ва ўніверсітэцкай навуцы БССР.

Аўтар больш за 100 навуковых прац, у т.л. 24 манаграфій, даведнікаў і навучальных дапаможнікаў.

Асноўныя працы Приближенные методы высшего анализа. 5 изд. М.; Л., 1962 (совм. с Л. В. Канторовичем). Приближенное вычисление интегралов. М., 1967. Методы приближенного преобразования Фурье и обращения преобразования Лапласа: Справочная книга. М., 1974 (совм. с Н. С. Скоблей). Вычислительные методы. М., 1976. Т. I; 1977. Т. II (разам з У.Бабковым і П.Манастырным). Начала теории вычислительных методов. Мн., 1982 (разам з У.Бабковым і П.Манастырным). Математический анализ: Ускорение сходимости. М., 1988.

Ушанаванне

Ордэн «Знак Пашаны» (1951), ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971), ордэн Дружбы народаў (1982). Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР (1968). Дзяржаўная прэмія БССР 1978 г. за навучальныя дапаможнікі для ВНУ «Вычислительные методы высшей математики» і «Вычислительные методы», апублікаваныя ў 1972—1977 (у сааўт.).

Літаратура

Спасылкі Акадэмік Крылоў Уладзімір Іванавіч на сайце НАН Беларусі Уладзімір Іванавіч Крылоў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Інстытут матэматыкі НАНБ Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі XX стагоддзя