Валерый Іванавіч Громак (, гарадскі пасёлак Мір, Карэліцкі раён) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1992, Аналітычныя ўласцівасці развязкаў раўнанняў Пэнлевэ і іх дастасаванні), прафесар (1994).

Біяграфія Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе. Навуковыя працы прысвечаны аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Даследаваў аналітычныя ўласцівасці развязкаў раўнанняў Пэнлевэ і іх дастасаванні да раўнанняў матэматычнай фізікі.

Навуковыя працы Аналитические свойства решений уравнений Пенлеве. Мн., 1990 (разам з М. Лукашэвічам); О трансцендентности пятого и шестого уравнений Пенлеве // ДУ. 1996. Т. 32, № 4; Об общем представлении решений уравнений Пенлеве // ДУ. 1997. Т. 33, № 5.

Літаратура

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук