Віктар Ціханавіч Ерафеенка (нар. , г.п. Ганцавічы, Брэсцкая вобласць) — беларускі доктар фізіка-матэматычных навук (1994, Метад тэарэм складання і тэорыя ўсярэдненых межавых умоваў у краявых задачах электрадынамікі), прафесар (1996).

Біяграфія Скончыў МДУ (1969). Працуе ў БДУ. Навуковыя працы па краявых задачах электрадынамікі і метадах матэматычнага мадэлявання ў электрадынаміцы. Здзейсніў сістэматызацыю тэарэм складання і атрымаў шэраг тэарэм складання для базісных электрамагнітных палёў. Распрацаваў метадалогію эквівалентных межавых умоваў электрадынамікі для тонкіх абалонак складанай матэрыяльнай структуры.

Навуковыя працы Электромагнитные поля в экранизирующих оболочках. Мн., 1988 (разам з С.Апалонскім); Теоремы сложения. Мн., 1989; Эквивалентные граничные условия в электродинамике. СПб., 1999 (разам з С.Апалонскім).

Літаратура

Катэгорыя:Постаці беларускай электрадынамікі Катэгорыя:Фізікі Беларусі