Уладзімір Васілевіч Бабкоў (нар. , в. Папаратнае, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1996, Аднакрокавыя метады лікавага развязання сістэм), прафесар (1989).

Біяграфія Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. Навуковыя працы па вылічальнай матэматыцы. Распрацаваў прыярытэтны падыход да пабудовы многаэтапавых вылічальных алгарытмаў з выбіральным прынцыпам апраксімацыі рознамаштабавых гармонік лінейнага набліжання пры развязанні праблемы лікавага адлюстравання памежавага пласта і пераходных працэсаў з лакальнай няўстойлівасцю.

Узнагароды Дзяржаўная прэмія БССР (1978).

Навуковыя працы Вычислительные методы. Т. 1. М., 1977; Начала теории вычислительных методов. Мн., 1982 (разам з У.Крыловым і П.Манастырным); О построении методов численного решения систем обыкновенных дифференциальных уравнений // ДУ. 1995. Т. 29, № 7.

Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук