Юрый Станіслававіч Багданаў (, г. Вялікія Лукі Пскоўская вобласць, РСФСР — ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1966, Даследаванне дыферэнцыяльных сістэм з дапамогай абагульненых характарыстычных лікаў), прафесар (1968).
Біяграфія Скончыў Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт у 1956 годзе. З 1958 года працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце.
Навуковая дзейнасць Асноўныя працы па якаснай тэорыі дыферэнцыяльных ураўнанняў і методыцы выкладання матэматыкі. Развіў тэорыю даследавання сістэм дыферэнцыяльных раўнанняў з дапамогай абагульненых характарыстычных лікаў. Буйны спецыяліст па методыцы выкладання матэматыкі ў вышэйшых навучальных установах. Аўтар 6 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў.
Навуковыя працы Лекции по математическому анализу. — Мн., 1974. Ч. 1; 1978. Ч. 2; Лекции по дифференциальным уравнениям. — Мн., 1977; Дифференциальные уравнения. — Мн., 1983.
Літаратура
Катэгорыя:Аўтары падручнікаў Катэгорыя:Матэматыкі СССР