Валерый Беняш-Крывец (нар. , г. Навагрудак, Гродзенская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (2001, Мнагастайнасці прадстаўленняў канечна спароджаных груп і свабодныя здабыткі груп з аб'яднанай падгрупай).

Біяграфія Скончыў БДУ (1983). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі. Навуковыя працы па камбінаторнай тэорыі груп і тэорыі прадстаўленняў груп. Распрацаваў новыя метады ў тэорыі прадстаўленняў канечна спароджаных груп.

Навуковыя працы Representation varieties of the fundamental group of compact orientable surfaces // Israael Journal of mathematics. 1996. V. 93; Многообразия представлений фундаментальных групп компактных неориентируемых поверхностей // Матем. сб. 1997. Т. 188, № 7; О разрешимости конечно порожденных групп в свободное произведение с объединенной подгруппой // Матем. сб. 2001. Т. 192, № 2.

Літаратура Матэматычная энцыклапедыя. Мінск: Тэхналогія, 2001. ISBN 985-458-059-8

Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі