Ёхан Кёлер (, , Вастэмыйза Вільяндзінскага павета, Эстонія — , Санкт-Пецярбург) — эстонскі жывапісец і акварэліст, заснавальнік нацыянальнай школы жывапісу.

Біяграфія Ёхан Кёлер нарадзіўся ў небагатай сялянскай сям'і, быў у бацькоў сёмым дзіцем. Школьную адукацыю атрымаў у Вільяндзі, затым вывучаў жывапіс у Цэсісе.

Скончыў Пецярбургскую АМ у 1855 годзе.

У 1857—1862 гадах вучыўся і працаваў у Рыме і Парыжы. Ён наведвае таксама Бельгію і Галандыю, у 1858 годзе здзяйсняе паездку ў Італію праз Альпы, жыў у Мілане, Рыме, Фларэнцыі і ў Жэневе. У Італіі мастак захапіўся акварэллю.

З 1862 года ў Пецярбургу. Выкладаў у школе Таварыства заахвочвання мастакоў (1862—1863) і АМ (1869—1870, з 1867 прафесар).

У 1886—1889 гадах мастак жыў і працаваў у Вене, Парыжы і ў Ніцы. І.Кёлер удзельнічаў таксама ў культурным жыцці эстонцаў. У 1860-1890-х гадах ён з'яўляўся адным з выдатных дзеячаў дэмакратычнага крыла эстонскага нацыянальнага руху. У Санкт-Пецярбургу сябраваў з адным з лідараў эстонскага нацыянальнага адраджэння, пісьменнікам Карлам Робертам Якабсанам. У 1891—1893 гадах ён быў старшынёй Эстонскага літаратурнага саюза (Eesti Kirjameeste Selts).

Творчасць Пісаў пераважна камерныя і парадныя партрэты, рэлігійныя і міфалагічныыя кампазіцыі.

Сярод твораў: «Геркулес выводзіць Цэрбера з пекла» (1855), аўтапартрэт (1859), «Дзяўчынка ля крыніцы» (1859—1861), партрэты бацькі і маці мастака (1857—1864), «Абуджэнне ад чароўнага сну, або Эстонская легенда» (1864—1865), «Ева з гранатам» (1879—1880), «Праклён Ларэляў манахамі» (1887) і інш.

Літаратура

Эрм В. Ю. Кёлер, 1826—1899: (Иохан Кёлер). — М.: Искусство, 1960. — 52, с. — 10 000 экз. (обл.)

Спасылкі

Галерэя

Катэгорыя:Мастакі Эстоніі