Макензі () — горная сістэма на паўночным захадзе Канады, частка ўсходняга пояса Кардыльер Паўночнай Амерыкі. Названа ў гонар А. Макензі.

Абмежавана ракой Піл на поўначы і ракой Саўт-Нахані на поўдні.

Складзена пераважна з асадкавых парод. Ледавіковыя формы рэльефу. Характэрны востраканцовыя вяршыні і стромкія скалістыя схілы, расчлянёныя трогавымі далінамі. На схілах бяруць пачатак шматлікія прытокі Макензі.

Расліннасць: таежныя яловыя лясы, рэдкалессе (да вышыні 1200—1500 м), горныя тундры.

Нацыянальны парк Нахані (плошча 476,5 тыс. га) быў заснаваны ў 1972 годзе. Уключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай спадчыны.

Літаратура

Спасылкі Peakware.com

Катэгорыя:Горы Канады