Цэлясцін Лявонавіч Бурсты́н (, г. Цярнопаль (Галіцыя) — ) — беларускі матэматык, доктар філасофіі (1912), акадэмік АН БССР (1931), прафесар (1929).

Біяграфія Скончыў Венскі ўніверсітэт у 1911 годзе.

Член Камуністычнай партыі Аўстрыі з 1925 года. З-за сваіх левых поглядаў не здолеў знайсці ў Аўстрыі работу па спецыяльнасці. У 1929 годзе па запрашэнні БДУ пераехаў у Мінск. Працаваў загадчыкам кафедры вышэйшай матэматыкі БДУ. Быў членам ВКП(б).

У 1931—1937 гадах дырэктар Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР. З 1936 года акадэмік-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і матэматычных, прыродазнаўчых і тэхнічных навук АН БССРАкадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч . Пражываў у кватэры № 43 Дома спецыялістаў па вул. Савецкай у Менску.

Арыштаваны 11 снежня 1937 года ва ўласнай кватэры. Асу­джаны за «шпіёнскую дзейнасць на карысць Аўстрыі і Польшчы». Загінуў (не вытрывала катаванняў сэрца) у мінскай турме НКУС 2.10.1938. Рэабілітаваны пастановай намесніка галоўнага ваеннага пракурора БВА 2.3.1956. Асабовая справа Б. № 5560-с захоў­ваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы па дыферэнцыяльнай геаметрыі, дыферэнцыяльных раўнаннях, алгебры. Разам з і распрацаваў тэорыю супольнасці сістэм . Распрацаваў арыгінальныя метады інтэгравання пфафавых і картанавых агрэгатаў, вырашыў праблему Пфафа для сістэм дыферэнцыяльных ураўненняў з прыватнымі вытворнымі, праблему Кашы для гэтага рода ўраўненняў.

Даказаў фундаментальную тэарэму аб укладанні ў .

Перапісваўся з Альбертам ЭйнштэйнамMir wurde die traurige Aufgabe zuteil, Ihnen, sehr geehrter Herr Professor.

Напісаў адзін з першых падручнікаў для ВНУ па дыферэнцыяльнай геаметрыі на беларускай мове.

Выбраная бібліяграфія Матэматычныя працы. Мн., 1933; Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі. Мн., 1933; Фізічныя метады матэматыкі. Мн., 1933.

Літаратура

Из истории науки и техники Белоруссии: Тез. докл. конф. Минск, 1988.

Бурсти́н Целестин Леонович // Изобретатель, № 7 (187) 2015. — С. 38.

Спасылкі Цэлясцін Лявонавіч Бурстын у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Акадэмік БУРСТЫН Цэлясцін Лявонавіч Спіс публікацый на нямецкай мове

Катэгорыя:Матэматыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Матэматыкі СССР Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Цярнопалі