Фёдар Дзмітрыевіч Га́хаў (, , Расія — ) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1942, тэорыі аналітычных функцый і інтэгральныя ўраўненні), прафесар (1943), акадэмік АН БССР (1966).
Біяграфія Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1930 годзе. У 1938—1939 гадах дацэнт Казанскага ўніверсітэта, з 1939 года дацэнт, загадчык кафедры ў горадзе Арджанікідзэ. У 1947—1953 гадах прафесар, загадчык кафедры Казанскага ўніверсітэта, у 1953—1961 гадах прафесар, загадчык кафедры Растоўскага ўніверсітэтаАкадемик ГАХОВ Фёдор Дмитриевич .
У 1961—1976 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, прафесар, загадчык кафедры.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы па краявых задачах тэорыі аналітычных функцый і сінгулярных інтэгральных ураўненнях. Даў закончаны развязак асноўнай краявой задачы аналітычных функцый (), распрацаваў тэорыю інтэгральных ураўненняў з ядром Кашы.
Навуковыя працы Аўтар больш за 80 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій.
Вырожденные случаи особых интегральных уравнений с ядром Коши // ДУ. 1966. Т. 2, № 4; Краевые задачи. 3-е изд. — М., 1977; Уравнения типа свертки. — М., 1978 (разам з Ю. Чэрскім).
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), медалямі.
Літаратура
Н. П. Векуа, Г. С. Литвинчук, С. М. Никольский и др. Фёдор Дмитриевич Гахов // Успехи математических наук. 1981. Т. 36, вып. 1(217). Фёдор Дмитриевич Гахов (К 100-летию со дня рождения). // Весцi НАН Беларусі. Серыя фiз.-матэм. навук. 2006, № 2.
Спасылкі Академик ГАХОВ Фёдор Дмитриевич Федор Дмитриевич Гахов (К 100-летию со дня рождения) Фёдар Дзмітрыевіч Гахаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Гахов Фёдор Дмитриевич // Сайт механіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя:Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта Катэгорыя:Выкладчыкі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Дэканы механіка-матэматычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Нарадзіліся ў Карачаева-Чаркесіі Катэгорыя:Выкладчыкі Паўночна-Асецінскага дзяржаўнага ўніверсітэта