Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік (нар. , в. Харошае, Лагойскі раён, Мінская вобласць) — беларускі матэматык. Доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Выпуклыя і нягладкія задачы вектарнай аптымізацыі), прафесар (1991), член-карэспандэнт НАН Беларусі (2000).
Біяграфія Скончыў БДУ (1970). Працуе ў Інстытуце матэматыкі НАН Беларусі, адначасова ў БДУ. Навуковыя працы прысвечаны нелінейнаму аналізу, тэорыі аптымізацыі і аптымальным сістэмам кіравання. Распрацаваў метады апраксіматыўнага квазідыферэнцавання нягладкіх функцый і адлюстраванняў і на іх аснове атрымаў як неабходныя, так і дастатковыя ўмовы аптымальнасці першага і другога парадкаў для нягладкіх задач вектарнай аптымізацыі, у тым ліку і для задач аптымальнага кіравання з вектарным паказнікам якасці.
Навуковыя працы Выпуклые и негладкие задачи векторной оптимизации. Мн., 1990; Piecewice affine functions and polyhedral sets // Optimization. 1994. V. 31, № 2 (разам з О.Зорка); Дифференцируемости мультиотображений в смысле Фреше // Труды Ин-та математики НАН Беларусі. 1998. Т. 1 (разам з П.Забрэйкам). Geometric structure and classification of infinite-dimensional halfspaces (в соавт. с Е. А. Шинкевич) // Algebraic Analysis and Related Topics / Banach Center Publications. 2000. Vol.53. Конечномерные задачи оптимизации. Мн.: Издат. центр БГУ, 2007.
Літаратура ВУЧОНЫЯ БЕЛАРУСІ — Валентин Викентьевич Гороховик (К 60-летию со дня рождения) // Весці НАН Беларусі. Серыя фізіка-матэматычных навук. — 2009. — № 1. — С. 124—125 Член-карэспандэнт Гарахавік Валянцін Вікенцьевіч
Спасылкі Валянцін Вікенцьевіч Гарахавік у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі
Катэгорыя:Нарадзіліся ў Лагойскім раёне Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Члены-карэспандэнты НАНБ Катэгорыя:Інстытут матэматыкі НАНБ