Іван Платонавіч Мартынаў (н. , вёска Антонаўка, Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1989, Аналітычныя ўласцівасці раўнанняў і сістэм трэцяга парадку), прафесар (1989).
Біяграфія Скончыў Гродзенскі педагагічны інстытут (1961). Працуе ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Навуковыя працы па аналітычнай тэорыі дыферэнцыяльных раўнанняў. Распрацаваў новыя метады даследавання аналітычных уласцівасцяў развязкаў дыферэнцыяльных сістэм вышэйшых парадкаў.
Навуковыя Об уравнениях третьего порядка без подвижных критических особенностей // ДУ. 1985. Т. 21, № 6; Уравнение Риккати и специальные системы третьего порядка без подвижных критических точек // ДУ. 1997. Т. 33, № 5 (разам з М.Лукашэвічам); Сістэмы дыферэнцыяльных раўнанняў у камплексным абсягу. Гродна, 1999 (разам з Н.Бярозкінай, В.Пранько і А.Яблонскім).
Узнагароды Медаль Францыска Скарыны (2024)
Літаратура
Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі Катэгорыя:Дактары фізіка-матэматычных навук Катэгорыя:Выпускнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Катэгорыя:Выкладчыкі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы