Аршы́ца — рака ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, правы прыток Дняпра.
Даўжыня ракі 33 км. Плошча вадазбору 519 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰.
Гідраграфія
Выцякае з возера Арэхаўскае з поўдня, на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Арэхаўск. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Упадае ў Дняпро ў межах горада Орша.
Даліна Аршыцы добра выражана, у верхнім цячэнні трапецападобная, у ніжнім — карытападобная. Пойма двухбаковая. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае.
Асноўныя прытокі справа: Пачаліца, Міронаўка; злева: Выдрыца.
На рацэ Уздоўж ракі населеныя пункты Грышаны, Высокае, Хлусава.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Аршыца
Катэгорыя:Прытокі Дняпра Катэгорыя:Рэкі Аршанскага раёна