Бе́льск Падля́скі, або Бе́льск-Падля́шскі, (, падляшск: Biêlśk Pudláśki) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бельскага павета Падляскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама ёсць сядзібай вясковай гміны Бельск Падляскі.

Знаходзіцца на поўдзень ад Беластока, на самым захадзе этнічнай тэрыторыі беларусаў, на Бельскай раўніне, у міжрэччы Нарава і Нурца.

Гісторыя Паводле летапісаў, Бельск заснаваны князем Яраславам Уладзіміравічам. Горад упершыню згадваецца ў 1253 годзе ў Галіцка-Валынскім летапісе. Каля 1320 года Бельск, як і іншыя падляшскія землі, увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага. У 1495 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. Пасля Люблінскай уніі 1569 года Бельск перайшоў да Каралеўства Польскага. У гэты перыяд ён уяўляў сабою значны цэнтр рамёстваў. Вялікія страты Бельску былі нанесены шведскім нашэсцем 1655 года, а пазней пажарам 1784 года.

Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Бельск належаў спачатку (у 1795—1807 гадах) Прусіі, пасля чаго перайшоў да Расійскай імперыі. У 1915—1919 гадах горад у ходзе Першай сусветнай вайны быў заняты германскімі войскамі. З 1919 года быў у складзе Польшчы. У 1939 годзе ў Бельск спачатку ўвайшлі войскі фашысцкай Германіі, а ў хуткім часе ён быў перададзены пад кантроль Чырвонай Арміі. З канца 1939 года Бельск увайшоў у Беларускую ССР. Пасля Другой сусветнай вайны горад, аднак, ізноў быў вернуты Польшчы.

Гаспадарка Гаспадарчаму развіццю горада спрыяе яго размяшчэнне на скрыжаванні важных аўтадарог і чыгунак. У Бельску Падляскім ажыццяўляецца вытворчасць прамысловага абсталявання, зборачных вузлоў, будаўнічых матэрыялаў (металічных вырабаў і інш.). Існуе ільноапрацоўчае прадпрыемства «Lenpol», вырабляецца трыкатаж, ёсць значныя прадпрыемствы па перапрацоўцы сельскагаспадарчай прадукцыі, абслугоўванні сельскай гаспадаркі. Размешчане ў Бельску Падляскім малочнае прадпрыемства «Mlekovita-Bielmlek» пастаўляе прадукцыю ў розныя рэгіёны Польшчы. Бельскі аддзел прадпрыемства «Netter» прапануе мяса і разнастайныя мясапрадукты, фірма «Hoop» буйны вытворца, экспарцёр напіткаў і вод.

Насельніцтва 1889 год — 7012 чал. (3583 мужчыны і 3428 жанчын); паводле саслоўя: шляхты нашчадкавай і асабістай 65, праваслаўнага духавенства 22, каталіцкага 1, юдаісцкага 2, грамадзян нашчадкавых і асабістых 14, купцоў 60, мяшчан 5942, цэхавых 110, ваенных (з радзінамі) 781, замежных падданых 15; паводле веры: праваслаўных 2870, каталікоў 1883, пратэстантаў 27, юдаістаў 2222, магаметанаў 10. 2009 год — 26 493 чал.

Адукацыя

У Бельску дзейнічае Комплекс школаў з дадатковай беларускай мовай навучання імя Яраслава Кастыцэвіча. Агулам у 2 школах комплексу — больш за 700 вучняў.Каб патрапіць у школу з беларускай мовай, у Бельску стаяць чэргі // Еўрапейскае радыё для Беларусі, 2 верасня 2009

Апроч таго, у месце працуе Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. У Бельску знаходзіцца адзіная ў Польшчы школа іканапісу.

Культура Бельск — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод праводзіцца фестываль беларускай аўтарскай песні «Бардаўская восень», дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы.

Транспарт Бельск — значны вузел аўтамабільных шляхоў: (Беласток — Бельск Падляскі — Люблін — Жэшаў, (Замбраў — Бельск Падляскі — Палоўцы), (Бельск Падляскі — Гайнаўка — Белавежа)

Праз горада праходзіць чыгунка Беласток — Чарэмха — Брэст.

Славутасці

Дзейнічае Музей малой айчыны ў Бельску — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога быў вядомы краязнавец, галоўны рэдактар часопісу «Бельскі гостінець» Дарафей Фёнік.

Гарадзішча — Замкавая гара (XIII ст.) Касцёл Раства Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Мікалая (1783) Касцёл Маці Божай з Гары Кармель і кляштар кармелітаў (1641) Могілкі ваенныя часоў 1-й сусветнай вайны Могілкі каталіцкія. Капліца Могілкі праваслаўныя. Капліца (кан. XVIII ст.) Ратуша (пасля 1776) Сядзібна-паркавы комплекс Смульскіх Царква Нараджэння Божай Маці (кан. XVII ст.) Царква Св. Міхала Архангела (1789, 1914) Царква Св. Юрыя

Галерэя

Беларусы ў Бельску-Падляшскім

Беларусы, разам з палякамі і ўкраінцамі, з’яўляюцца адной з трох галоўных нацыянальных груп, што жывуць у Бельску-Падляшскім. У шэрагу школ і гімназій Бельска сотні дзяцей як дадатковы прадмет вывучаюць беларускую мову. Акрамя таго, у горадзе дзейнічае Беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча, дзе беларуская мова з’яўляецца абавязковым прадметам. Бельск Падляскі — адзін з найбольш значных цэнтраў беларускай культуры ў Польшчы. Тут штогод адбываюцца фестывалі беларускай бардаўскай песні, фальклорныя фестывалі, дзейнічаюць самадзейныя беларускія музычныя калектывы. Літаратары Бельска пішуць творы на беларускай і ўкраінскай мовах, а таксама на мясцовым падляшуцкім дыялекце.

Зацікаўленне шматлікіх наведвальнікаў выклікае Музей малой айчыны ў Бельску-Падляшскім — Студзіводах, ініцыятарам стварэння якога стаў вядомы краязнаўца Дарафей Фіёнік. З 2010 года выдаецца часопіс «Бельскі гостінэць», частка матэрыялаў якога публікуецца на падляшскім дыялекце.

Грамадска-палітычнае аб’яднанне Бельская кааліцыя выступае як выбарчы камітэт, што прадстаўляе інтарэсы мясцовых беларусаў пад час выбарчых кампаній. Яго прадстаўнікі ў значнай ступені кантралююць органы мясцовага самакіравання Бельшчыны.

Гл. таксама Падляшша

Гарады-пабрацімы Светлагорскі раён, Беларусь Луцк, Украіна

Вядомыя асобы Эміліян Адамюк (1839—1906) — расійскі ўрач-афтальмолаг беларускага паходжання. Надзея Артымовіч (1946—2023) — беларуская паэтэса. Якаў Бранштэйн (1897—1937) — беларускі і яўрэйскі савецкі крытык і літаратуразнавец. Пётр Буйко (1895—1943) — украінскі ўрач беларускага паходжання. Лідзія Бялецкая (1911—1987) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. Яраслаў Кастыцэвіч (1896—1971) — беларускі педагог. Іосіф Лангбард (1882—1951) — беларускі савецкі архітэктар, педагог. Ежы Плютовіч (нар. 1947) — польскі паэт і эсэіст. Любоў Разумоўская (1897—1969) — савецкі гісторык-славіст. Дарафей Фіёнік (нар. 1968) — польскі гісторык, этнограф беларускага паходжання. Юзаф Ярашэвіч (1793—1860) — правазнавец, гісторык і этнограф. Яраслаў Іванюк (нар. 1969) — беларускі дзеяч у Польшчы, журналіст. Юрка Асеннік (нар. 1969) — польскі музыкант беларускага паходжання. Рыгор Грысевіч (1896—1938) — дзяржаўны дзеяч БССР. Андрэй Сцепанюк (нар. 1963) — беларускі паэт, педагог і польскі дзяржаўны дзеяч. Юзаф Такажэвіч (1841—1919) — польскі пісьменнік і публіцыст. Ніка Юрчук — польская спявачка, якая выконвае песні на падляшскай мове.

Крыніцы

Літаратура

Бельск //

Спасылкі

Бельск Падляскі на Radzima.org Афіцыйная старонка

Катэгорыя:Гарады Русі