Анатоль Уладзіміравіч Мяцельскі (н. , , , Мінская вобласць) — беларускі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук (1998, Метад прасторы станаў у тэорыі кіравання сістэмамі функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў).

Біяграфія Скончыў БДУ (1972). Працуе ў БДПА. Навуковыя працы па якаснай тэорыі аптымальных працэсаў. Вынайшаў новыя крытэрыі фінітнасці развязкаў лінейных аўтаномных функцыянальна-дыферэнцыяльных раўнанняў і з іх дапамогай даследаваў шэраг задач тэорыі кіравання.

Дзейнасць Вядзе вялікую навуковую і метадычную работу, з'яўляецца кіраўніком рэспубліканскіх навуковых тэм, што выконваюцца сумесна з ГрДУ, аўтарам шматлікіх вучэбных дапаможнікаў, мае вялікую колькасць публікацый у такіх часопісах, як «Успехи математических наук», «Дифференциальные уравнения», «Автоматика и телемеханика», «Известия РАН. Теория и системы уравнений».

Бібліяграфія Проблема точечной полноты в теории управления дифференциально-разностными системами // Успехи математических наук. — 1994. — Т. 49, вып. 2. — С.104-140. Задача идентификации в факторизованном пространстве состояний для дифференциально-разностной системы с соизмеримыми запаздываниями // Дифференциальные уравнения. — 1995. — Т. 31, № 8. — С.1353-1360. О построении успокаивающих управлений для дифференциально-разностных систем с соизмеримыми запаздываниями // Дифференциальные уравнения. — 1995. — Т. 31, № 12. — С.1989-1995

Літаратура

Кто есть кто: доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник / ред. кол. : М. И. Демчук [и д.р.]. — Мн. : Ураджай, 2000. — 164 с. : ил.

Спасылкі

Катэгорыя:Матэматыкі Беларусі