Уладзіслаў Маркавіч Ілліч-Світыч (, Кіеў — , с. Абразцова, Маскоўская вобласць) — савецкі мовазнавец-кампаратывіст.
Біяграфія Супрацоўнік Інстытута славяназнаўства АН СССР. Вучань С. Б. Бернштэйна. Працы ў галіне этымалогіі, параўнальнай акцэнталогіі і фанетыкі славянскіх, балтыйскіх і іншых моў. Абгрунтаваў настратычную тэорыю роднасці індаеўрапейскіх, алтайскіх, семіта-хаміцкіх (афразійскіх), паўночнакаўказскіх, уральскіх і алтайскіх моў, стварыў параўнальную фанетыку і параўнальны слоўнік агульных каранёў. Аўтар фундаментальнай працы «Імянная акцэнтуацыя ў балтыйскім і славянскім», этымалагічныя і параўнальна-фанетычныя даследаванні па славянскіх, балтыйскіх мовах, па індаеўрапеістыцы.
Загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Не скончыў галоўную працу свайго жыцця — «Спроба параўнання настратычных моў».
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
Катэгорыя:Ахвяры аўтамабільнага наезду на пешаходаў Катэгорыя:Мовазнаўцы Расіі Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Гісторыкі мовы Катэгорыя:Славісты СССР Катэгорыя:Славісты Расіі Катэгорыя:Балтысты Катэгорыя:Акцэнтолагі Катэгорыя:Этымолагі Катэгорыя:Кампаратывісты Катэгорыя:Пахаваныя ў Маскоўскай вобласці