Уільям Лаян Мак-Кензі (; , г., — , , Канада) — канадскі палітычны дзеяч, публіцыст.
Біяграфія З 1820 года ў Канадзе.
З 1824 года выдаваў тут газету «The Colonial Advocate» («Каланіяльны абаронца»), у якой крытыкаваў брытанскі каланіяльны рэжым, выступаў за правядзенне дэмакратычных рэформ.
У 1828—1836 гадах член парламента, з 1834 года мэр г.Таронта.
Арганізатар і адзін з кіраўнікоў «Канадскага саюза», заснаваны ў 1834 годзе.
Узначальваў антыбрытанскае паўстанне 1837—1838 у Верхняй Канадзе; пасля яго паражэння жыў у ЗША (да 1850 года).
У 1851—1858 гадах член Заканадскай асамблеі правінцыі (калоніі) Канада.
Яго ўнук Уільям Лаян Мак-Кензі Кінг быў прэм’ер-міністрам Канады тры разы з 1921 па 1948.
Гл. таксама Мак-Кензі, прозвішча
Літаратура Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — 560 с.: іл.
Катэгорыя:Палітыкі Канады Катэгорыя:Журналісты Канады Катэгорыя:Мэры Таронта Катэгорыя:Рэвалюцыянеры Канады