Вілеміна Якаба ван Гог (больш вядомая як Віл ван Гог; ) — малодшая сястра мастака-постімпрэсіяніста Вінцэнта ван Гога і гандляра жывапісам Тэадоруса ван Гога. Феміністка.
Біяграфія Раннія гады
Нарадзілася ў 1862 годзе. У ранні перыяд жыцця пражывала ў Грот-Зюндэрце з сям'ёй, даглядала за хворымі, была сядзелкай. У 1880-х гадах вяла перапіску са старэйшым братам Вінцэнтам, які жыў у Францыі. Неўзабаве пасля смерці брата, у 1890 годзе, яна атрымала працу ў бальніцы, дзе арганізавала «Нацыянальную выставу работ жанчын» (1898). Выстаўка мела вялікі поспех, прынесла выручку ў 20 000 гульдэнаў. Гэтыя сродкі пайшлі на патрэбы жаночых арганізацый у Нідэрландах.
Псіхлячэбніца 4 снежня 1902 г. Віл была шпіталізавана і ў хуткім часе перапраўлена ў псіхіятрычную бальніцу ў Эрмело з дыягназам «дыменцыя» на ранняй стадыі. Жанчына пражыла ў псіхбальніцах амаль 40 гадоў, і памерла ў маі 1941 года, у перыяд нямецкай акупацыі Нідэрландаў.
Зноскі
Літаратура Berger, Renate: Willemina Jacoba van Gogh (1862–1941): "Du bist sehr tapfer, liebe Schwester", in: Schwestern berühmter Männer. Zwölf biographische Porträts, ed. Luise F. Pusch, Insel, Frankfurt am Main, 1985, pp. 453–485 ISBN 3-458-32496-8
Спасылкі Біяграфія
Катэгорыя:Постаці фемінізму